BE RU EN

У Расеі прапагандысты пачалі істэрычна заклікаць да міру па-ўкраінску

  • 2.08.2024, 11:38

Справы ў Маскве ідуць кепска.

Рэальная сітуацыя ў РФ, мякка кажучы, "не вельмі". Пра гэта ў сваім Тэлеграм-канале піша ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі, які апублікаваў урывак са звароту былой журналісткі тэлеканалаў кума Пуціна Мядзведчука Дзіяны Панчанкі, якая ўцякла ў Расею.

У роліку, які з'явіўся ў сеціве, яна па-ўкраінску істэрычна заклікае сваіх былых суграмадзян патрабаваць выбараў і мірных перамоў з РФ.

Як трапна заўважае Казанскі, калі б Крэмль мог бы перамагчы на полі бою, то прапагандыстку б не прымусілі так адчайна трансляваць актуальныя для Масквы тэзісы.

Апошнія навіны