Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай
- 2.08.2024, 14:30
Бацькі спартоўкі эмігравалі з нашай краіны ў канцы 1980-х.
Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай. Жаклін Дубровіч выступала ў фехтаванні на рапірах у складзе зборнай ЗША. Тытул алімпійскай чэмпіёнкі яна атрымала ў камандным заліку разам з трыма сваімі калегамі пасля перамогі над італьянкамі, паведамляе «Радыё Свабода».
Дубровіч жыве ў Мэйплвудзе, штат Нью-Джэрсі, скончыла Калумбійскі ўніверсітэт у 2016 годзе, дзе вывучала расейскую літаратуру. Бацькі спартоўкі эмігравалі з Беларусі ў канцы 1980-х.
Гэта другая Алімпіяда 30-гадовай амерыканкі. На Алімпійскіх гульнях-2020 у Токіё, якія праводзіліся ў 2021 годзе, яна таксама выступала за каманду ЗША.