Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу ў 2024 годзе
- 2.08.2024, 12:32
1 верасня абыдзецца беларусам у капейчыну.
Пра тое, колькі сёлета будуць каштаваць канцэлярыя і форма для школьнікаў, расказала Начальніца ўправы арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава, піша thinktanks.by.
Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку работы школьных базараў, Наталля Мельнікава расказала, што сёлета сярэдні кошт камплектаў дзелавога адзення і абутку складае ад 120 да 620 рублёў.
Прыкладны кошт адзення для вучняў пачатковых класаў складае ад 120 да 600 рублёў, сярэдніх класаў - ад 180 да 580 рублёў, старэйшых класаў - ад 170 да 620 рублёў.
Набор пісьмовага і канцылярскага начыння для малодшых класаў будзе каштаваць да 270 рублёў, а для старэйшых класаў - да 260 рублёў.
Пры гэтым было адзначана, што ў Менску і Менскай вобласці канцылярскія прадметы будуць каштаваць даражэй.