Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі ездзіць на працу на ровары
- 2.08.2024, 12:37
Відэафакт.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ездзіць на працу на веласіпедзе.
Пра гэта кіраўнік польскага МЗС распавёў у "Фэйсбуку". На двухколавым транспарце, паводле слоў Сікорскага, ён дабіраўся і на працу ў Брусэлі, калі быў еўрадэпутатам.