Лукашэнка загаварыў аб сваёй смерці
- 2.08.2024, 12:50
Дыктатару давялося адказваць на паведамленні аб пагаршэнні здароўя.
Лукашэнка ў аграгарадку Прудок загаварыў аб сваёй смерці. Дыктатар адрэагаваў на публікацыі СМІ аб сваім здароўі.
«Другую тэму ўзялі: раз «злодзей» не праходзіць, значыць, здароўе - памірае.
Ды я не збіраюся», - сказаў Лукашэнка.
Адзначым, расейскія СМІ апублікавалі фота з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі на Валааме. На іх у беларускага дыктатары бачныя відавочныя праблемы з лішняй вагой.