BE RU EN

Анджэй Пачобут афіцыйна стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы

  • 2.08.2024, 16:54

Цырымонія прайшла на ўрачыстай сесіі Рады Варшавы.

Адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў у Беларусі, палітвязень і журналіст Анджэй Пачобут афіцыйна абвешчаны ганаровым грамадзянінам Варшавы.

Цырымонія прайшла на ўрачыстай сесеі Рады Варшавы 31 ліпеня ў Галоўнай зале Варшаўскай Палітэхнікі, паведамляе Charter97.org.

Падчас урачыстай цырымоніі, прымеркаванай да Дня памяці Варшавы напярэдадні 80-й гадавіны Варшаўскага паўстання, мэр горада Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski) і спікерка Рады Варшавы Ева Маліноўска-Групіньская (Ewa Malinowska-Grupińska) уручылі пасведчанне ганаровага грамадзяніна. Акрамя Анджэя Пачобута імі сталі чатыры ўдзельнікі Варшаўскага паўстання 1944 года. Сваякі Анджэя Пачобута не змаглі прыехаць на цырымонію з Беларусі з меркаванняў бяспекі.

На ўрачыстай сесіі прысутнічалі таксама дэпутаты Рады Варшавы, дэпутаты польскага Сэйма і Еўрапарламента, ветэраны Варшаўскага паўстання, лаўрэаты леташніх узнагарод і ганаровыя грамадзяне Варшавы, вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы.

Нагадаем, што пастанову аб прысваенні Анджэю Пачобуту горнасці ганаровага грамадзяніна была аднагалосна прынятая на 6-й сесіі Рады Варшавы 20 чэрвеня.

З ініцыятывай аб прысваенні Анджэю Пачобуту годнасці ганаровага грамадзяніна Варшавы выступіў дэпутацкі клуб Грамадзянскай Кааліцыі (Koalicja Obywatelska) на падставе прапановы кіраўніцы Камісіі культуры і прасоўвання Варшавы Агнешкі Вырвал (Agnieszka Wyrwał).

Фото: Władysław Ignatowicz
Фото: Władysław Ignatowicz
Фото: Władysław Ignatowicz
Фото: Władysław Ignatowicz
Фото: Władysław Ignatowicz
Фото: Władysław Ignatowicz
Фото: Władysław Ignatowicz
Фото: Władysław Ignatowicz
Фото: Władysław Ignatowicz
Фото: Władysław Ignatowicz

Анджэй Пачобут - адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў у Беларусі, гісторык і журналіст. Неаднаразова пераследаваўся рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку за публікацыю артыкулаў на сайце Charter97.org.

Палітвязня затрымалі 25 сакавіка 2021 года. За публікацыю пра падзеі верасня 1939-га журналіста абвінавацілі ў "распальванні варожасці паводле нацыянальнай прыкметы" - так улады ацанілі тое, што ён назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу.

Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул аб здушэнні беларускіх пратэстаў у 2020-м і тэкст 2006 года аб адным з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гарадзеншчыне.

8 лютага 2023 г. Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У адказ Польшча закрыла пункт пропуску "Баброўнікі" на мяжы з Беларуссю.

Палітвязню неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

МЗС Польшчы неаднаразова патрабавала ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Анджэя Пачобута.

Апошнія навіны