Ракеты ATACMS знішчылі чатыры пускавыя ўстаноўкі С-400 «Трыюмф» у Севастопалі
- 2.08.2024, 13:27
Новыя падрабязнасці паспяховай атакі на вайсковыя аб'екты РФ.
Пасля выбухаў у часова акупаваным Крыме ўспыхнулі пажары. Пра гэта 2 жніўня паведамілі ў Telegram-канале "Крымскі вецер".
Пажары зафіксавалі на пазіцыі расейскай вайсковай часці СПА ў Балаклаве. Час узгарання пры гэтым супадае з атакай на Севастопаль. Аўтары кантэнту адзначылі, што прычынай могуць быць не толькі траплянні, але і пускі ракет.
Аднак пасля ў суполцы са спасылкай на крыніцы паведамілі, што ўзгаранне ўсё ж выклікалі "прылёты". Паводле папярэдніх звестак, уночы на вышынях Кая-Баш у Севастопалі была знішчаная пазіцыя ЗРК С-400 "Трыумф".
Адзначаецца, што пад ударам апынуліся чатыры пускавыя ўстаноўкі на базе МАЗ-543 і РЛС тыпу 92Н6.
“Чакаем спадарожнікавыя здымкі выніку нападу”, - пісалі аўтары кантэнту.
Прадстаўнік акупацыйных уладаў Севастопаля Міхаіл Разважаеў заявіў, што на дом у горадзе ўпала фугасная збітая частка ракеты ATACMS.
“Яна прабіла дах і захрасла на тэхнічным паверсе, таму ніхто не пацярпеў. На час работ піратэхнікаў у зборы збітай ракеты прынятая пастанова аб эвакуацыі людзей у месцы часовага размяшчэння”, - паведаміў Разважаеў.