BE RU EN

Спікер парламента Малдовы давёў Мядзведзева да гістэрыкі

  • 2.08.2024, 15:17

Намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расеі пачаў пагражаць вайной.

Намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што "Малдова можа паўтарыць лёс Украіны", калі прызнае генацыдам голад у краіне ў пасляваенныя 1946-1947 гады. Так экс-прэзідэнт Расеі адрэагаваў на адпаведную прапанову спікера малдаўскага парламента Ігара Гросу.

«Усё гэта — звёны аднаго ланцуга… А усё, што ад «гульняў» з гісторыяй. Не варта з ёй бяздумна гуляць, каб у выніку не апынуцца на новай вайне! Ці Малдова сапраўды хоча падзяліць лёс Украіны?», - напісаў Мядзведзеў ва «ВКонтакте».

Голад, які ахапіў у 1946—1947 гадах тады Малдаўскую ССР, паводле розных ацэнак, забраў жыцці ад 70—80 тысяч да 150—200 тысяч чалавек. Яго прычынамі сталі засуха і палітыка вышэйшага крамлёўскага кіраўніцтва.

Апошнія навіны