Беларусаў з дронам затрымалі пад Берасцем
- 2.08.2024, 15:46
Ён ляцеў у памежнай зоне.
Дзяржаўны памежны камітэт даў справаздачу аб затрыманні трох грамадзян Беларусі ў Берасцейскім раёне. Яны кіравалі беспілотнікам каля вёскі Заполле.
Як расказалі ў ДПК, памежнікі заўважылі БПЛА ноччу 2 жніўня. Ён ляцеў у памежнай зоне. Паблізу месца яго пасадкі былі затрыманыя тры чалавекі, у якіх былі знойдзеныя прыстасаванні для запуску беспілотніка і ноўтбук з пракладзеным маршрутам.
«За выкарыстанне беспілотнага лятальнага апарата ў памежнай зоне і парушэнне памежнага рэжыму ў дачыненні да мужчын распачаты адміністрацыйны працэс. Ім пагражае штраф сумай да 50 базавых адзінак», - паведамілі ў ДПК.