BE RU EN

Дзеці расейскіх выведчыкаў даведаліся, што яны не аргенцінцы, толькі пасля абмену

  • 2.08.2024, 15:50

Расейскай мовы яны не ведаюць.

Дзеці расейскіх выведчыкаў-нелегалаў Дульцавых даведаліся, што яны не аргентынцы, а расейцы, толькі пасля абмену, калі ляцелі ў самалёце ў РФ, піша Baza.

Падчас сустрэчы ў аэрапорце Уладзімір Пуцін прывітаў дзяўчынку па-гішпанску, сказаў ёй Buenas noches.

Расейскай мовы дзеці (сын і дачка) не ведаюць, гавораць па-гішпанску.

Арцём і Ганна Дульцавы - расейскія выведчыкі, якія выдавалі сябе за грамадзян Аргентыны. Летась іх арыштавалі ў Славеніі. У гэтай краіне яны атрымалі па 1 годзе 7 месяцаў пазбаўлення волі за шпіянаж. І сталі ўдзельнікамі маштабнага абмену зняволенымі паміж Захадам і Расеяй.

У Крамлі сцвярджаюць, што для Дульцавых існавала рэальная пагроза пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Пакуль яны знаходзіліся ў зняволенні ў Славеніі, яны рэдка маглі бачыць сваіх дзяцей.

Апошнія навіны