Беларус распавёў пра «чарговы ідыятызм аграхунты»
- 2.08.2024, 17:40
Ураджай пачалі ўбіраць па начах.
У Беларусі ўбралі палову плошчаў збажыны, а сабраныя аб'ёмы вагаюцца блізу траціны запланаваных.
«Планы былі першапачаткова нерэальныя, памеры ўраджаю нарадзіліся ў запалёным мозгу «вялікага агранома» Лукашэнкі. Трэба выблытвацца, нелегітымны не даруе тым, што паквапіліся на яго святую карову (аграсектар), і лукашысты актыўна прыдумляюць нагоды, як выкруціцца і адмазацца.
Зараз вырываюцца наперад «наглядчыкі» Менскай вобласці. Яны пачалі... убіраць ураджай па начах. Гэты метад перайшоў з СССР і выкарыстоўваецца ў асноўным у Беларусі. Эканамічна невыгодны, але цудоўная паказуха.
Наступным «мудрэйшым» крокам будзе сеяць зімой, а прыбіраць вясной», - піша чытач сайта Charter97.org.