BE RU EN

Лукашэнка ў Мазырскім раёне размаўляў з масоўкай

  • 2.08.2024, 16:28

А для камфорту побач з ім паставілі вентылятар.

Беларускі дыктатар Лукашэнка прыязджаў 2 жніўня ў Мазыр, каб «праінспектаваць ліквідацыю наступстваў стыхіі на Гомельшчыны» - так гэта было заяўлена ў дзяржаўнай прэсе, піша «Флагшток».

Дыктатар у даслоўным сэнсе толькі паказаўся ў рэгіёне. Усё яго наведванне Мазырскага раёна складалася з маршруту за паўтара кіламетра — ад верталётнай пляцоўкі да пасялковай плошчы Прудка і назад.

На выездзе з верталётнай пляцоўкі каля вайсковай часткі Мазырскага памежнага атрада Лукашэнку чакаў шацёр з чыноўнікамі. Для большага камфорту дыктатара ў шатры размясцілі вентылятар.

На адрэзку шляху ад шатра да пасялковага пляца на ўсякі выпадак паклалі новы асфальт і пабялілі не толькі бардзюры, але і слупы, і дрэвы, як відаць на фота. Гэтыя працы мясцовыя ўлады праводзілі цягам мінулага тыдня, як толькі стала вядома аб візіце.

Акрамя праграмнай прамовы дыктатара план яго візіту ўключаў «гутарку з мясцовымі жыхарамі», сярод якіх апынуліся чыноўнікі і сем'і - як высветлілася, таксама не простыя.

Напрыклад, выпадковай сям'ёй з натоўпу стала сям'я начальніка аддзялення ўправы аховы дзяржмяжы Мазырскага пагранатрада Дзяніса Вяраксы.

Гэтая сям'я раней ужо станоўча сябе зарэкамендавала на прапагандысцкіх мерапрыемствах.

Пасля свайго спічу і «стасункаў з жыхарамі» Лукашэнка адразу ж вылецеў у сваю рэзідэнцыю на адпачынак. На вывучэнне праблем, выкліканых ураганам 14 ліпеня ў Гомельскай вобласці, у Аляксандра Лукашэнкі пайшло прыблізна 4 гадзіны.

Апошнія навіны