ЗША адправяць больш баявых самалётаў на Блізкі Усход
- 2.08.2024, 17:18
Каб абараніць Ізраіль.
ЗША рыхтуюцца накіраваць дадатковыя баявыя самалёты на Блізкі Усход у адказ на пагрозы з боку Ірана атакаваць Ізраіль у найбліжэйшыя дні, каб адпомсціць за смерць Ісмаіла Ханіі, паведамляе The New York Times.
Адзін з амерыканскіх вайсковых чыноўнікаў, які выступаў на ўмовах ананімнасці, заявіў, што амерыканскія сілы на Блізкім Усходзе ўжываюць «неабходныя захады» для павышэння боегатоўнасці і абароны амерыканскіх войск і хаўруснікаў ад розных пагроз з боку Ірана або груповак, якія падтрымліваюцца Іранам.
У матэрыяле гаворыцца, што колькасць самалётаў для адпраўкі ўсё яшчэ прапрацоўваецца, як і канчатковая адабрэнне ад старэйшых службовых асоб, у тым ліку міністра абароны Лойда Осціна.
Амерыканскія чыноўнікі заявілі ў каментары выданню, што яны спрабуюць прапрацаваць «амерыканскі адказ», каб як мага хутчэй адправіць дастатковую колькасць патрэбных тыпаў самалётаў, каб дапамагчы абараніць Ізраіль, не ствараючы ўражання эскалацыі канфлікту.