BE RU EN

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $77 за барэль

  • 2.08.2024, 18:03

Упершыню амаль за два месяцы.

Кошт вераснёўскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE ўпаў на 3,29%, да $76,91 за барэль (на 17:07 паводле Менску).

Каціроўкі ўпалі ніжэй за ўзровень $77 за барэль упершыню амаль за два месяцы, у папярэдні раз так нізка кошт Brent апускаўся 4 чэрвеня гэтага года.

Кошт ф'ючэрсаў на нафту WTI з пастаўкай у верасні на Нью-Ёркскай таварнай біржы знізілася на 3,7%, да $73,49 за барэль.

Сярод негатыўных фактараў для коштаў нафты - слабая макрастатыстыка па ЗША і Кітаю.

Апошнія навіны