BE RU EN

Bloomberg: Свідраванне нафтавых свідравін у Расеі скарацілася

  • 2.08.2024, 18:37

Падрабязнасці.

Расейскія нафтавыя кампаніі знізілі тэмпы свідравання ў параўнанні з леташнім рэкордам на фоне ўзмацнення скарачэння здабычы ў рамках дамовы ОРЕС+ у мэтах стабілізацыі сусветнага рынка нафты, паводле галіновых звестак, апублікаваным Bloomberg. Усяго ўстаноўкі ў Расеі прасвідравалі 14,37 тысячы км эксплуатацыйных свідравін са студзеня да чэрвеня. Гэта на 2,5% менш, чым за аналагічны перыяд год таму.

Расея рэалізуе два пакеты захадаў у скарачэнні здабычы ОРЕС+, якія група ўважае за добраахвотныя, бо ў іх удзельнічаюць не ўсе чальцы альянсу. Аб першым скарачэнні здабычы на 500 тысяч барэляў на дзень было абвешчана ў пачатку 2023 года. За ім было скарачэнне на 471 тысячы б/д у перыяд з чэрвеня да верасня 2024 года.

Bloomberg піша, што ўзровень здабычы ў Расеі чакаецца на ўзроўні 8978000 б/д да кастрычніка, калі краіна пачне паступова касаваць абмежаванні ў адпаведнасці з угодай ОРЕС+.

Згодна з апошняй штомесячнай справаздачай ОРЕС, заснаванай на другасных крыніцах, у чэрвені здабыча нафты ў Расеі склала 9,139 млн б/д. Масква плануе правесці дадатковыя скарачэнні ў кастрычніку і лістападзе 2024 года, а затым у перыяд з сакавіка да верасня 2025 года - сукупна за перыяд кампенсацыйная «нездабыча» Расеі складзе амаль 15 млн барэляў нафты, піша Bloomberg.

Апошнія навіны