Зяленскі анансаваў «інавацыйныя пастановы» для вайскоўцаў
- 2.08.2024, 19:18
Яны павінны прыбраць бюракратыю і папяровую працу.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас вячэрняга звароту ў пятніцу, 2 жніўня, анансаваў «інавацыйныя пастановы» для ўкраінскіх вайскоўцаў, якія прыбяруць шмат папяровай працы і бюракратыі ў падраздзяленнях.
«Правеў нараду з камандай Мінабароны. Рыхтуем новыя, абсалютна сучасныя пастановы для нашых ваяроў, якія сапраўды прыбяруць шмат бюракратыі і папяровай працы з падраздзяленняў. Ужо неўзабаве гэтыя пастановы будуць прадстаўленыя грамадству. Выглядаюць сапраўды інавацыйна», - сказаў украінскі прэзідэнт у звароце, апублікаваным у Telegram.