BE RU EN

Першая ракетка свету здабыла бронзу на Алімпіядзе

  • 2.08.2024, 19:34

Полька Іга Свёнтэк лёгка падолела Ганну Караліну Шмідлаву са Славаччыны.

Першая ракетка свету Іга Свёнтэк з Польшчы здабыла бронзавы медаль алімпійскага турніру ў Парыжы ў адзіночным разрадзе.

У паядынку за трэцяе месца 23-гадовая Свёнтэк перамагла славачку Ганну Караліну Шмідлаву, 67-ю ракетку свету, з лікам 6:2, 6:1.

Свёнтэк здабыла свой першы алімпійскі медаль, на Гульнях-2020 у Токіё яна саступіла ў другім коле.

У фінальным матчы, які адбудзецца 3 жніўня, згуляюць харватка Дона Векіч і кітаянка Чжэн Цыньвэнь.

У мужчын у адзіночным разрадзе ў фінал ужо выйшаў гішпанец Карлас Алькарас. Серб Новак Джокавіч і італіец Ларэца Музеці свой паўфінал згуляюць пазней у пятніцу.

Апошнія навіны