Лукашэнка прызнаўся, што яму ўжо цяжка хадзіць
- 2.08.2024, 19:57
У дыктатара праблемы з нагой.
Лукашэнка падчас інспекцыйнай паездкі па Мазырскім раёне закрануў не надта для яго прыемную тэму — сваё здароўе. І сказаў пра гэта больш, чым робіць звычайна, прынамсі, прызнаўшы праблемы з нагой.
Лукашэнка прызнаўся, што часам у яго баліць нага.
«Я не кажу, што ідэальна. Ну, часам кульгаю, нага баліць. Не могуць мне сустаў вылечыць. Дзе не пройдзеш, там праедзеш. Са здароўем - цьфу-цьфу. Я калі ляпну языком, што здароўе нармальнае, абавязкова што-небудзь здарыцца», - сказаў ён.