BE RU EN

Беларускі навуковец сказаў, як змагацца з ненарматыўнай лексікай

  • 2.08.2024, 20:22

Спосаб даволі просты.

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў выказаўся, як змагацца з ненарматыўнай лексікай. Пра гэта піша БелТА.

Капылоў назваў злоўжыванне ненарматыўнай лексікай важнай праблемай, асабліва гэта датычыцца маладых людзей. Менавіта для іх, кажа навуковец, яна ўяўляе з сябе нармальную з'яву.

– Даніна модзе, своеасаблівы моўны код, які палягчае камунікацыю з аднагодкамі і падкрэслівае прыналежнасць да адной з сацыяльных групаў, – сказаў дырэктар Інстытута мовазнаўства.

Паводле ягоных словаў, такая лексіка не толькі разбурае моўную сістэму, але і «вядзе да дэградацыі асобы і непаўнавартаснасці чалавека». У сувязі з гэтым Ігар Капылоў выказаўся, як змагацца з ненарматыўнай лексікай:

– Папулярызаваць творы класікаў, вярнуць у школы такія творчыя працы, як сачыненне і пераказ, якія ўзбагачаюць нашу мову.

Таксама ён дадаў, што трэба прышчэпліваць пазітыўнае стаўленне да мастацкага слова насуперак распаўсюджанаму сярод моладзі кліпаваму мысленню.

Апошнія навіны