Расейцы пасля няўдалых штурмаў на брані пайшлі супраць украінскіх дэсантнікаў пяхотай
- 2.08.2024, 20:29
Відэа выніку.
Расейскія акупанты пасля некалькіх спробаў масаваных штурмаў пазіцый 79 асобнай дэсантна-штурмавой Таўрыцкай брыгады на Курахаўскім кірунку ў канцы ліпеня зноў спрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх ваяроў. Дэсантнікі паказалі відэа.
У 79 брыгадзе адзначылі, што пасля няўдалых механізаваных штурмаў акупанты кінулі ў бой пяхоту без падтрымкі тэхнікі.
Дэсантнікі УСУ назвалі гэта «цалкам суіцыднай ідэяй» і разам з 471-м асобным пяхотным батальёнам «разабралі захопнікаў на дробныя часткі».
Паводле звестак 79 брыгады, страты РФ склалі 11 забітых штурмавікоў і трое параненых.
У зводцы Генштаба паведамлялася, што на Курахаўскім кірунку з пачатку сутак 2 жніўня расейцы тры разы атакавалі ўкраінскія падраздзяленні, спрабавалі прасунуцца паблізу населеных пунктаў Краснагораўка і Канстанцінаўка.