BE RU EN

Беларускі батутыст Літвіновіч здабыў золата на другой Алімпіядзе запар

  • 2.08.2024, 21:36

У беларусаў цяпер два медалі на Гульнях у Парыжы.

Батутыст Іван Літвіновіч перамог золата на Гульнях у Парыжы. Беларускі спартовец набраў 63,090 бала.

Срэбра заваяваў кітаец Ван Зісай (61,890). Бронзавым прызёрам стаў ягоны суайчыннік Ян Лангю (60,950).

23-гадовы Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам. Ён заваяваў золата на Гульнях у Токіа-2020. Таксама ён двойчы перамагаў на чэмпіянаце свету і адзін раз – на чэмпіянаце Еўропы.

Такім чынам, батутысты з нашай краіны прымералі медалі ўжо на трох Алімпіядах запар. У 2016 годзе золата атрымаў Уладзіслаў Ганчароў. У 2021-м першынстваваў Літвіновіч. А цяпер на пастамент падняліся Бардзілоўская (срэбра) і зноў Літвіновіч (золата).

Апошнія навіны