Трамп не хоча ўдзельнічаць у дэбатах з Гарыс
- 2.08.2024, 21:54
Экс-прэзідэнт ЗША заявіў, што «і так у лідарах».
Рэспубліканец Дональд Трамп заявіў, што не плануе ўдзельнічаць у дэбатах з віцэ-прэзідэнткай Камалай Гарыс, таму што ён «і так у лідарах».
Пра гэта паведамляе Bloomberg.
«Навошта мне праводзіць дэбаты? Я ў лідарах у апытаннях, і ўсе ведаюць яе, усе ведаюць мяне», – сказаў ён у пятніцу, 2 жніўня.