У Татарстане выявілі 59 выпадкаў заражэння ліхаманкай Заходняга Ніла
- 27.08.2024, 18:21
Амаль усіх шпіталізавалі.
Колькасць зарэгістраваных захворванняў на ліхаманку Заходняга Нілу ў Татарстане павялічылася да 59, паведамляе «Татар-информ» са спасылкай на заяву прэс-службы Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
«За перыяд з 21.07.2024 зарэгістраваныя 59 пацверджаных выпадкаў», - распавялі ў прэс-службе. Шпіталізацыя не спатрэбілася толькі аднаму з тых, хто заразіўся, удакладнілі ў міністэрстве.
У Рэспубліканскай клінічнай інфекцыйнай лякарні знаходзяцца 13 пацыентаў з пацверджаным дыягназам, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Ліхаманка Заходняга Нілу (ЛЗН) - вірусная інфекцыя, захворванне суправаджаецца сімптомамі агульнай інтаксікацыі, галаўнымі і цягліцавымі болямі. Часам у пацыентаў развіваюцца серозны менінгіт і менінгаэнцэфаліт. Часцей за ўсё чалавек заражаецца ЛЗН праз укусы камароў і кляшчоў.