BE RU EN

Пад Растовам БПЛА паспяхова пратараніў стратэгічны камбінат РФ «Атлас»

  • 3.08.2024, 11:16

Завод ахоплены агнём.

Уначы дзясяткі ўкраінскіх БПЛА атакавалі аб'екты расейскага войска ў Растоўскай вобласці.

Пад удар трапіў і стратэгічны камбінат «Атлас», паведамляе dialog.ua.

Відавочца зняў на відэа наймацнейшы пажар, які лютуе пасля прылёту ўдарных дронаў на аб'екце ў Астахаўскім сельскім паселішчы Каменскага раёна.

Мужчына ўпэўнены, што разбітая нафтабаза праз магутны агонь і чорны дым.

«Нафтабаза (напэўна - рэд.). Што яшчэ можа так прыгожа гарэць? (...) «Паспяхова адбітая» атака БПЛА… Свежая», - кажа мужчына за кадрам.

Насамрэч, пад ударам апынуўся камбінат «Атлас», які належыць Федэральнаму агенцтву дзяржаўных рэзерваў РФ. Яно займаецца захоўваннем і размеркаваннем стратэгічных запасаў важных тавараў і рэсурсаў, якія могуць спатрэбіцца на выпадак надзвычайных сітуацый. Размова ідзе аб паліве, харчаванні, медыцынскіх таварах і іншым.

Камбінаты Расейскі рэзерв актыўна задзейнічаныя ў агрэсіі супраць Украіны. Яны, напрыклад, бяруць удзел у забеспячэнні акупацыйнага войска РФ. Наступствы ўдару для «Атласа» пакуль невядомыя. Аднак мяркуючы па магутнасці пажару, склады моцна пацярпелі.

Апошнія навіны