BE RU EN

У СІЗА Бірабіджана праз галадаванне памёр расейскі музыка

  • 3.08.2024, 11:24

Антываенны актывіст трымаў сухую галадоўку.

У СІЗА расейскага Бірабіджана памёр піяніст Павел Кушнір, які трымаў сухую галадоўку. Яго хацелі судзіць паводле артыкула аб «закліках да тэрарызму» праз ролік на ютуб-канале з пяццю падпісчыкамі.

Антываенны актывіст памёр яшчэ 27 ліпеня, напісала выданне «Вот так» са спасылкай на кіраўніцу фонду «Русь сидящая» Вольгу Раманаву.

Паўла Кушніра ў траўні 2024 года затрымалі супрацоўнікі ФСБ, супраць яго распачалі справу паводле артыкула аб «закліках да тэрарызму». Падставай для пераследу сталі відэа на ютуб-канале Кушніра «Замежны агент Малдэр», у якім ён «у паэтычнай форме» крытыкаваў палітыку расейскіх уладаў і ўварванне ва Украіну. З 2011 года на канал падпісалася пяць чалавек, адзначае «Вот так».

39-гадовы Павел Кушнір працаваў у філармоніі, таксама ён выдаў сваю антываенную кнігу, паведамляюць журналісты.

Апошнія навіны