Просты прыклад у матэматыцы ўзрушыў сеціва
- 3.08.2024, 19:01
Праверце і вы сябе.
Матэматычныя задачы і правілы не заўсёды даюцца лёгка і з першага разу. А ўжо прыклады з рознымі знакамі перад лікам увялі ў зман не адно пакаленне школьнікаў. Аднак і мільёны дарослых зведваюць цяжкасці ў рашэнні, здавалася б, элементарных задачаў.
Вось і гэты просты прыклад «10 − 10 × 10 + 10» атрымаў больш за восем мільёнаў каментароў у сацсетцы. Як магла выклікаць столькі спрэчак матэматыка? Разбіраліся «Вакол свету».
Якія ў карыстальнікаў інтэрнэту атрымліваліся адказы? Некаторыя рашалі так: «(10 - 10) × (10 + 10) = 0 × 20 = 0»
Іншыя спрабавалі іншы падыход: «Згодна з правіламі, спачатку 10 × 10 = 100. Потым 10 – 100, бо 100 больш, роўна 90, і 90 + 10 = 100».
Урэшце, знаходзіліся тыя, хто лічыў так: «10 − 10 × 10 + 10 = 0 × 10 + 10 = 0 + 10 = 10».
А як жа лічыць правільна?
Раскрыццё дужак: правілы, якія дапамогуць правільна раскрыць дужкі пры вылічэннях
Парадак вылічэнняў вызначаецца двума простымі правіламі:
– дзеянні выконваюцца злева направа;
– спачатку множанне/дзяленне, потым складанне/адніманне.
У гэтым прыкладзе няма дужак, таму пачнем з множання: 10 × 10 = 100. Потым ад 10 аднімаем 100 і атрымліваем -90. Апошнім дзеяннем дадаем да атрыманага выніку 10 і атрымліваем -80. Правільны адказ: -80.
Які вынік у вас? Дзяліцеся ў каментарах!