BE RU EN

Жыхар Слоніма набыў хату, а ў ёй знайшлася небяспечная схованка

  • 3.08.2024, 21:10

Схованку знайшлі падчас рамонту.

Слонімскія міліцыянты днямі атрымалі званок на лінію «102» ад мясцовага жыхара, які расказаў, што знайшоў у доме патроны да агнястрэльнай зброі.

29-гадовы мужчына патлумачыў, што нядаўна набыў дом, а падчас рамонту ў ваннай знайшоў сейф. «Чорную скрыню» атрымалася ўскрыць – там апынуўся скрутак газеты, а ў ёй скрынкі з боепрыпасамі для стралковай зброі.

Як потым разабраліся праваахоўнікі, у тайніку ляжала 679 патронаў калібру 5,6 мм. Усе снарады былі прыдатныя да выкарыстання.

Сілавікі вызначылі, што дом належаў памерламу 69-гадоваму мясцоваму жыхару. У спадчыну нерухомасць атрымала ягоная ўдава, якая прадала яе неўзабаве пасля ўступлення ў права ўласнасці. Жанчына прызналася, што пра схованку ведала, але думала, што яна пустая.

Апошнія навіны