Сенсацыя ў фінале тэніснага турніру на АІ-2024: Чжэн Цыньвэнь перамагла Дону Векіч
- 4.08.2024, 11:13
Раней у азіяцкіх гульцоў не ўдавалася атрымаць залаты медаль у адзіночным разрадзе Алімпіяды.
У суботу, 3 жніўня, на Алімпійскіх гульнях у Парыжы адбыўся фінал сярод жанчынаў, піша «Трыбуна».
Кітаянка Чжэн Цыньвэнь (WTA №7) перамагла харватку Дону Векіч (WTA №21) – 6:2, 6:3.
Гэта быў іхні трэці матч паміж сабой, лік у супрацьстаянні 2–1 на карысць кітаянкі.
Раней у азіяцкіх гульцоў не ўдавалася атрымаць залаты медаль у адзіночным разрадзе Алімпіяды.
Бронзавай прызёркай стала першая ракетка свету Іга Свёнтэк з Польшчы, якая ўчора перамагла Ганну Караліну Шмідлову (WTA №67) са Славакіі – 6:2, 6:1.
Алімпійскія гульні – 2024
Парыж, Францыя
Тэнісны турнір
27 ліпеня – 4 жніўня
Грунт
Адзіночны разрад
Фінал
Чжэн Цыньвэнь (Кітай) – Дона Векіч (Харватыя) – 6:2, 6:3