BE RU EN

У самага высокага і нізкага гульцоў Алімпіяды з'явілася супольная фатаграфія

  • 4.08.2024, 14:45

Еўрапейскі журналіст сфатаграфаваў, як іх розніца ў росце выглядае ў рэальным жыцці.

30 ліпеня на мужчынскім баскетбольным турніры Алімпіяды-2024 ледзь не здарылася сенсацыя. Камандзе Японіі не хапіла зусім трошку, каб перамагчы гаспадароў турніру – каманду Францыі, піша «Трыбуна».

Да канца 4-й чвэрці японцы вялі 4 балы, але за 10 секундаў да канца Юкі Камавура сфоліў на Мэцью Стразэлі. Стразэль аформіў 3+1 у адной атацы і перавёў матч у авертайм, дзе фаварыт ужо ўзяў сваё – 94:90.

А яшчэ менавіта ў гэтых камандах выступаюць асаблівыя баскетбалісты – самы высокі і самы нізкі гульцы турніру.

Самы высокі гулец: Віктар Вембаньяма («Сан-Антоніа», Францыя) – 222 см.

Самы нізкі гулец: Юкі Тагасі («Чыба Джэтс», Японія) – 167 см.

Еўрапейскі журналіст сфатаграфаваў, як іх розніца ў росце выглядае ў рэальным жыцці.

Апошнія навіны