Адэль перапыніла канцэрт у Мюнхене дзеля Алімпіяды
- 4.08.2024, 15:49
Каб 80 тысячаў гледачоў змаглі паглядзець фінал бегу на 100 метраў.
Брытанская спявачка Адэль перапыніла свой канцэрт у Мюнхене дзеля прагляду жаночага лёгкаатлетычнага забегу на Алімпіядзе-2024.
На канцэрце знаходзілася блізу 80 тысячаў чалавек.
Спявачка падтрымлівала брытанскую лёгкаатлетку Дэрыл Нейту, якая ў фінале была толькі чацвёртай.
На дыстанцыі 100 м сярод жанчынаў першае месца заняла спартоўка з Сэнт-Люсіі Жульен Альфрэд, яе вынік – 10,72. Гэта першы медаль краіны на спаборніцтвах. Амерыканка Ша'Кары Рычардсан стала другой (10,87). Трэцяе месца заняла яе суайчынніца Меліса Джэферсан (10,92).