Чаго чакаць беларусам ад даляра на гэтым тыдні
- 5.08.2024, 9:03
Прагноз аналітыкаў.
На расейскім рынку баланс пакуль захоўваецца на карысць падтрымкі рубля, піша myfin.by.
Жорсткая ДКП Банка Расеі і рост праблем з транспамежнымі плацяжамі не даюць магчымасці для паслаблення расейскай валюты. Акрамя гэтага, кошты на эталонную марку нафты Brent сышлі ніжэй за 77,0 даляраў за барэль. Магчымы некаторы рост попыту на даляры і еўры на фоне павелічэння імпарту да восеньскага перыяду, гэта можа мець мінімальны ціск на рубель.
На гэтым фоне абменны курс даляра ЗША на беларускім валютным рынку застаецца ў вузкім калідоры USDBYN 3,115 - 3,1450. Расейскі рубель таксама без істотных змен крыху вышэйшы за RUBBYN 3,600 за 100 расейскіх рублёў.