Forbes: F-16 прыбылі ва Украіну з «сюрпрызамі»
- 5.08.2024, 9:23
У іх сістэмы-«падманкі» для расейскага СПА.
На амерыканскіх знішчальніках F-16, якія прыбылі ва Украіну, устаноўленыя спецыяльныя сродкі абароны ад сістэмы СПА краіны-агрэсаркі РФ. Пра гэта 4 жніўня паведамляе Forbes.
Як адзначылі журналісты, вывучыўшы фота-і відэаматэрыялы, самалёты F-16 атрымалі ракеты AIM-9 з інфрачырвоным навядзеннем і AIM-120, якія кіруюцца па радыёлакацыйным выпраменьванні (і гэта падкрэслівае магчымую ролю знішчальнікаў у сістэме СПА на ўзбраенні Украіны).
Акрамя таго, кажуць журналісты, у пілонах у сярэдняй частцы крыла на ўкраінскіх F-16 існуюць убудаваныя сродкі для абароны ў паветры - інтэграваныя сістэмы электроннай барацьбы PIDS і ECIPS.
Са слоў экспэртаў, PIDS выкідвае металічныя адбівальнікі і аскепкавыя ракеты для падману зенітных ракет з радыёлакацыйным і інфрачырвоным навядзеннем.
ECIPS, у сваю чаргу, мае пасіўную абарону, якая дапаўняе актыўныя адбівальнікі і аскепкавыя ракеты, уключаючы сістэму-глушыцель AN/ALQ-162 для здушэння радараў на зямлі, а таксама сістэму папярэджання аб ракетным нападзе AN/AAR-60 для спрацоўвання пасіўнай абароны.