BE RU EN

Шэйман: Беларусь захавала шахты для ядзерных ракет

  • 5.08.2024, 9:33

Яны нібыта закансерваваныя.

Першы дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі ў 1994—2000 і 2006—2008 гадах, блізкі паплечнік Лукашэнкі Віктар Шэйман у эфіры дзяржаўнай ТВ прызнаўся, што рэжым парушыў пагадненні аб знішчэнні шахтаў для ядзерных ракет.

«Да прэзідэнцкіх выбараў была падпісаная дамова яшчэ і пра тое, што мы павінныя знішчыць месцы размяшчэння гэтых ядзерных ракет. Павінны былі ўзарваць шахты. Зрабілі адзін падрыў шахты - яна абрынулася. З’явіліся праблемы з экалогіяй. На дастаткова вялікім участку мясцовасці лес быў знішчаны, глеба пашкоджаная. І прэзідэнт прыняў пастанову - больш шахты не ўзрываць. Іх трэба было закансерваваць і пакінуць», - дадаў ён.

Таму, паводле ягоных слоў, усе шахты, дзе размяшчаліся міжкантынентальныя балістычныя ракеты, акрамя адной, у Беларусі захаваныя, расказаў Шэйман.

Выданне The New York Times пісала, што расейская ядзерная зброя ў Беларусі размешчаная ў Асіповічах. Расейцы нібыта пабудавалі там спецыяльную базу.

Апошнія навіны