BE RU EN

СБУ выкрыла цэлую сетку расейскіх агентаў

  • 5.08.2024, 12:02

Яна дзейнічала ў шасці абласцях Украіны.

Служба бяспекі Украіны заявіла аб нейтралізацыі агентурнай сеткі расейскай ФСБ, якая рыхтавала ракетныя і беспілотныя ўдары па шасці рэгіёнах Украіны. Падазраваных адначасова затрымалі ў Дняпры, Запарожжы, Сумах, Данецкай, Адэскай і Кіраваградскай абласцях

У прэс-службе ведамства заявілі, што фігуранты дзейнічалі асобна, але супрацоўнічалі з адным кадравым супрацоўнікам ФСБ РФ, яго асоба ўжо ўстаноўленая, гавораць у СБУ.

Падазроныя збіралі інфармацыю аб мэтах для расейскіх абстрэлаў. Са звестак Офіса генпракурора Украіны, усяго выкрыта дзевяць чалавек.

Сярод агентаў - чыноўніца Дняпроўскай гарадской рады і кіраўнік аддзела ў Южненскім гарсавеце Адэскай вобласці. Яны ўстанаўлівалі лакацыі СПА і ключавых электрападстанцый.

Таксама ў групу ўваходзілі мэнэджары і студэнт універсітэта, якія фіксавалі рух эшалонаў УСУ ў кірунку ўсходняга фронту. Яшчэ адным здраднікам быў экс-супрацоўнік расфармаванай міліцыі, які «даваў справаздачу» акупантам аб наступствах атакі на адну з гідраэлектрастанцый Украіны.

Апошнія навіны