BE RU EN

Лукашысты зладзілі ў Мазыры хапун

  • 5.08.2024, 12:48

Разбівалі дзверы кувалдай, выцягвалі з аўтамабіля.

Сілавікі ў Мазыры зладзілі хапун. Вядома аб затрыманні як мінімум пяцярых чалавек. Відэа з імі з'явілася ў тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў.

"Гомельскія сілавікі наведалі Мазыр і прыцягнулі да адказнасці ананімных экстрэмісцкіх дзеячаў", — гаворыцца ў паведамленні.

На відэа людзі ў масках і надпісам “МУС”на спінах выцягнулі з УАЗ Patriot аднаго чалавека ў спяцоўцы Мазырскага НПЗ, разбілі кувалдамі дзверы ў кватэры і прыватным доме.

Затрыманага ў форме НПЗ прымусілі сказаць, што ў ягоным тэлефоне «выяўленыя падпіскі на каналы, якія былі „экстрэмісцкімі“. Іншы мужчына таксама сказаў, што быў падпісаны на "экстрэмісцкі" канал, як і жанчына і іншыя затрыманыя.

Паводле якіх артыкулаў былі затрыманыя беларусы і дзе яны зараз, невядома.

Апошнія навіны