Польскія памежнікі канфіскавалі ў беларуса фуру коштам 200 тысяч даляраў
- 5.08.2024, 15:25
Кіроўца затрыманы.
Беларус спрабаваў перасекчы мяжу з Польшчай у пункце пропуску "Кукурыкі" на фуры DAF з паўпрычэпам.
Падчас агляду польскія памежнікі западозрылі, што нехта праводзіў маніпуляцыі з VIN-нумарам машыны, паведамляе Памежная служба. Гэта ўнікальны код транспартнага сродку, які змяшчае звесткі пра вытворцу і характарыстыкі транспартнага сродку, а таксама пра год яго выпуску.
У выніку памежнікі прынялі пастанову арыштаваць фуру коштам 800 тысяч злотых (прыкладна 200 тысяч даляраў)
Акрамя таго, 47-гадовы кіроўца фуры затрыманы да высвятлення абставін.