BE RU EN

Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра «хвалю спякоты»

  • 5.08.2024, 16:04

Паветра прагрэецца да +35°.

Пасля 11 жніўня Беларусь, як і ўсю паўднёва-ўсходнюю частку Еўропы, чакае яшчэ адзін перыяд гарачага надвор'я. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Nadvorie са спасылкай на сіноптыкаў з GFS і ECMWF.

Судзячы з прагнозаў анамаліі тэмпературы на вышыні 1,5 кіламетра, адхіленне ад нормы будзе +8..+12°. Такім чынам, у разгар дня можна чакаць таго, што паветра прагрэецца да +30°..+35°.

Пакуль не ясна, ці доўга пратрымаецца спякота ў нашым рэгіёне, GFS разлічвае, што чысла да 18-19, а ECMWF мяркуе, што гарачае паветра будзе выцесненае на ўсход ужо 15 жніўня, калі лагчына холаду абрынецца на цэнтр Еўропы.

Апошнія навіны