Лукашэнка зняў з пасады амбасадара Беларусі ў ААЭ
- 5.08.2024, 18:01
Крэсла амбасадара Андрэй Лучанок займаў з сакавіка 2019 года.
Андрэй Лучанок вызвалены ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і па сумяшчальніцтве ў Дзяржаве Кувейт, Каралеўстве Бахрэйн і Каралеўстве Савудаўская Арабія. Адпаведны ўказ падпісаў 5 жніўня Аляксандр Лукашэнка.
Крэсла амбасадара Андрэй Лучанок займаў з сакавіка 2019 года. Да гэтага працаваў намеснікам начальніка галоўнай управы - начальнікам управы Афрыкі і Блізкага Усходу галоўнай управы Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў.
Са слоў Андрэя Лучанка, на пасаду амбасадара ў ААЭ яго прызначалі для выканання «канкрэтных, прадметных задач» - прыцягнення інвестыцый у Беларусь, а таксама прасоўвання беларускага экспарту ў блізкаўсходні рэгіён і іншыя краіны, - удакладніў дыпламат.