BE RU EN

На Віцебшчыне шэсць кіраўнікоў скралі 150 тон бітуму і прадалі яго дзяржаве

  • 5.08.2024, 18:09

Падрабязнасці.

У Беларусі раскрытая маштабная схема крадзяжоў бітуму кіраўнікамі ў дарожных арганізацыях, расказалі ў прэс-службе МУС.

Так, галоўны інжынер і начальнік вытворчасці дзвюх дарожных арганізацый прыдумалі схему, каб ствараць лішкі бітуму, атрыманага на нафтаперапрацоўчых заводах для патрэб сваіх прадпрыемстваў. Потым гэтыя лішкі, змовіўшыся з кіроўцам-перавозчыкам, яны прадавалі прадстаўнікам камерцыйных структур. А апошнія, у сваю чаргу, рэалізоўвалі сыравіну пад выглядам свайго прадукту іншым дзяржаўным дарожным прадпрыемствам рэспублікі.

- Усяго выкрадзена больш за 150 тон бітуму на суму звыш 200 тысяч беларускіх рублёў, - распавялі ў прэс-службе.

У дачыненні да шасці фігурантаў распачатыя крымінальныя справы за крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Кожнаму з іх пагражае па 12 год турмы.

Апошнія навіны