У Менску актывізаваліся «вентылятаршчыкі»
- 5.08.2024, 19:04
У ЖКГ заклікалі беларусаў папярэдзіць састарэлых сваякоў.
Апошнім часам у сталіцы актывізаваліся ашуканцы, якія ўгаворваюць жыхароў сталіцы за вялікія грошы ўкласці дамовы на выкананне работ па прачыстцы вентыляцыі ў кватэрах. Пра гэта паведамілі ў Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы.
У ведамстве нагадалі, што перыядычныя праверкі і прачысткі вентыляцыйных каналаў у шматпавярховіках праводзяць арганізацыі, якія надаюць спажыўцам жыллёва-камунальныя паслугі.
«Праверка і прачыстка вентыляцыйных каналаў праводзяцца на падставе гадавых графікаў, а кошт такіх работ уключаны ў тарыф паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылога дома», - адзначылі ў ЖКГ Менска.
«Будзьце пільнымі, прачытайце і перадайце гэтае паведамленне сябрам і блізкім вам людзям, асабліва паджылым бацькам», — заклікалі ў ЖКГ Менска.