BE RU EN

СМІ: Гарыс звузіла спіс прэтэндэнтаў на пасаду віцэ-прэзідэнта да двух

  • 5.08.2024, 20:37

Чакаецца, што яна абвесціць пра свой выбар да аўторка.

Верагодная кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс звузіла спіс прэтэндэнтаў на пасаду свайго віцэ-прэзідэнта да двух – губернатара Пенсільваніі Джоша Шапіра і губернатара Мінесоты Ціма Волца.

Пра гэта агенцтву Reuters расказалі тры крыніцы.

Чакаецца, што Гарыс абвесціць пра свой выбар да аўторка – перад яе першым публічным выступам з паплечнікам, які адбудзецца ўвечары ва Універсітэце Тэмпл у Філадэльфіі.

Паводле словаў крыніцаў, пакуль незразумела, ці была прынятая канчатковая пастанова пра кандыдатуру віцэ-прэзідэнта.

Акрамя Шапіры і Ваўца, сярод іншых прэтэндэнтаў былі сенатар Марк Кэлі з Арызоны, міністр транспарту Піт Бутыджэдж, губернатар Кентукі Эндзі Бешыр і губернатар Ілінойса Джэй Б. Прыткер.

Кандыдаты будуць праінфармаваныя ў панядзелак увечары ці ў аўторак раніцай, ці былі яны абраныя, дадаюць суразмоўцы агенцтва.

Апошнія навіны