BE RU EN

Casio выпусціла смарт-гадзіннік з аўтаномнасцю два гады

  • 5.08.2024, 21:13

Каштуе $55.

Кампанія Casio прапанавала мадэль WS-B1000 – гібрыд традыцыйнага электроннага гадзінніка з ВК-дысплэем і фітнэс-трэкера. Пра гэта паведамляе Gizmochina.

Гэта дазваляе прыладзе сумяшчаць функцыі сучаснай носнай электронікі з захаваннем доўгай аўтаномнасці. Casio ўжо раскрыла ключавыя характарыстыкі гаджэта і абвясціла ягоны кошт.

Casio WS-B1000 мае трансфлектыўны ВК-дысплэй, падобны на звычайны гадзіннік. У той самы час як фітнэс-трэкер ён можа падлучацца да смартфона праз Bluetooth для сінхранізацыі часу, будзільнікаў і пошуку тэлефона. Гадзіннік таксама лічаць колькасць пройдзеных крокаў.

З дапамогай мабільнай праграмы можна ўсталёўваць штодзённыя мэты ў колькасці крокаў. Калі мэта не дасягнутая, гадзіннік выдае гукавы сігнал і адлюстроўвае абразок напамінку на дысплэі. Таксама можна прагледзець графік колькасці крокаў за апошнія сем гадзінаў.

Сярод дадатковых функцый прылады секундамер з памяццю, таймер, пяць будзільнікаў, штогадзінны гукавы сігнал, падсвятленне экрана даўжынёю 1,5 ці 3 секунды, воданепранікальнасць на глыбіні да 100 метраў і двухгадовая аўтаномнасць ад батарэйкі CR2016.

Гадзіннік Casio WS-B1000 ужо паступіў у продаж у ЗША з коштам $55.

Апошнія навіны