BE RU EN

Дзясяткі дронаў атакавалі Курскую вобласць РФ

  • 6.08.2024, 7:36

Прагрымелі выбухі.

У Курскай вобласці Раскі гэтай ноччу прагрымелі магутныя выбухі ў некалькіх населеных пунктах. У рэгіёне працавалі сілы і сродкі СПА, піша unian.net.

Як паведаміў выканаўца абавязкаў губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў, гучна было ў такіх раёнах: Суджа, Каранева, Льгоўскі, Бялеўскі, Курчатаўскі і Кастрычніцкі.

Мясцовыя ўлады спачатку двойчы абвяшчалі ракетную небяспеку, а потым паведамілі пра атаку дронаў і пра працу СПА. Смірноў заявіў, што было збіта 26 украінскіх ударных дронаў.

Нагадаем, Украіна рэгулярна атакуе вайсковую і энэргетычную інфраструктуру краіны-агрэсаркі.

У канцы ліпеня адбылася адзін з рэкордных нападаў - УСУ пашкодзілі расейскі аэрадром “Аленья”, які размешчаны на адлегласці 1800 км ад Украіны ў Мурманскай вобласці. У ГУВ заявілі, што гэтыя ўдары былі вельмі адчувальныя для расейцаў.

“Сапраўды, для ворага гэта вельмі адчувальныя ўдары. І улічваючы, што так хутка барты былі забраныя на рамонтныя працы, - гэта былі дзейныя барты, якія непасрэдна былі задзейнічаныя ў нанясенні ўдараў па Украіне. Гэта добрыя навіны для нашай краіны”, - сказаў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў.

Адна з апошніх атак адбылася ўночы 3 жніўня. Сілы абароны нанеслі ўдар па аэрадроме “Марозаўск” у Растоўскай вобласці РФ. Было зафіксавана траплянне ў склады з боепрыпасамі, дзе захоўваліся кіраваныя авіяцыйныя бомбы.

Апошнія навіны