СМІ: УСУ ўвайшлі ў Курскую вобласць РФ
- 6.08.2024, 9:54
І прасоўваюцца ў бок Ганчароўкі.
У аўторак, 6 жніўня, Узброеныя сілы Украіны праніклі ў Курскую вобласць РФ, зараз на мяжы працягваюцца баі, паведамляе расейскі Telegram-канал ASTRA са спасылкай на прапагандысцкія СМІ.
“Курская вобласць. Працягваюцца баі на некалькіх адцінках дзяржаўнай мяжы. Супраціўнік на адным з вузкіх участкаў фронту малой групай перайшоў мяжу на некалькі сотняў метраў, спынены, знішчаецца. Абстаноўка кантраляваная”, — піша прапагандысцкі Telegram-канал “Два маёры”.
Там таксама адзначылі, што УСУ зладзілі “сур'ёзную артпадрыхтоўку.
Мясцовыя паблікі пішуць, што “СУ прасоўваюцца ў бок Ганчароўкі Суджанскага раёна на тэхніцы.
“Паступае інфармацыя, што супраціўнік рухаецца ў бок Ганчароўкі Суджанскага раёна на тэхніцы”, – піша суполкі “Курск памежжа”.
“Баі працягваюцца. З першасных звестак з некалькіх крыніц, супраціўніку ўдалося завесці некалькі адзінак бранятэхнікі на нашу тэрыторыю. Кірунак Курылаўка і Ганчароўка, вораг кідком спрабуе прабіцца ацалелымі танкамі. Становішча застаецца складаным. Ідзе абстрэл УСУ горада Суджа”, - “Два маёры”.