BE RU EN

Лекар Мартаў, якога затрымлівалі ў Расеі, змог выехаць у Літву

  • 6.08.2024, 10:32

Медык у бяспецы.

Лекар Уладзімір Мартаў, затрыманы 14 траўня ў горадзе Мурына Ленінградскай вобласці і змешчаны ў віцебскае СІЗА паводле абвінавачання ва ўдзеле ў “экстрэмісцкім фармаванні”, пакінуў Беларусь, піша “Медыязона”.

Паведамляецца, што Мартаў знаходзіцца ў Літве.

Уладзімір Мартаў працаваў у Віцебску лекарам-рэаніматолагам. У красавіку 2021 года яму не падоўжылі кантракт. У 2022 годзе пасля сямі дзён арышту за бел-чырвона-белы сцяг на аватарцы ў «Фэйсбуку» лекар з'ехаў з Беларусі ў Расею, дзе і быў затрыманы.

Вядома, што беларус з сакавіка знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку за "ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкай супольнасці" за інтэрв'ю "радыёстанцыі, прызнанай экстрэмісцкай у снежні 2023 года".

Апошнія навіны