BE RU EN

Расейскі пілот зняў на відэа падзенне свайго падпаленага самалёта

  • 6.08.2024, 10:53

Паспеў катапультавацца.

У Сеціве з'явіўся відэазапіс, на якім расейскі пілот ляціць на парашуце пасля катапультавання і здымае свой збіты самалёт.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, мяркуючы са слоў пілота, атака была нечаканай, а абставіны дазваляюць выказаць здагадку, што ўдар быў нанесены далёка на тэрыторыі РФ.

“Расейскі самалёт быў збіты. Пілот здолеў катапультавацца і зняў падзенне свайго самалёта і палёт на парашуце на смартфон. Улічваючы тое, што катапультаванне адбылося вышэй аблокаў і на значнай вышыні, гэта або пілот знішчальніка Су-30/Су-35, або бамбавіка Су-34. Самалёт быў збіты глыбока ў расейскім тыле, мяркуючы са спакойных паводзін акупанта”, - адзначае ў каментары аўтар публікацыі.

Увага! Лаянка!

Апошнія навіны