У менскай краме дзяцей надглядалі без прысутнасці бацькоў
- 6.08.2024, 12:41
Маці адной з дзяўчынак зладзіла скандал.
Беларуска апублікавала ў TikTok ролік з размовай з супрацоўніцай крамы Fix Price у Менску. Канфлікт адбыўся з-за таго, што ў дзяцей блогеркі на касе праверылі торбы, што яна ўважае за недапушчальнае. Праўда, многія каментатары з ёй не пагадзіліся, адзначыўшы, што ў такой праверцы няма нічога страшнага, бо ў крамах зараз "вельмі шмат крадуць", піша zerkalo.io.
Жанчына размясціла відэа, якое было знята ў краме Fix Price у сталічным мікрараёне Лошыца. На роліку людзі за кадрам просяць у жанчыны ў ружовым гарнітуры (мабыць, супрацоўніца крамы) назваць сваё прозвішча, таксама яны патрабавалі адказаць, чаму яна брала ў дзяцей торбы на праверку.
- Яны сябе паводзілі дрэнна, узялі нешта лішняе, вы западозрылі нешта? - пытаецца за кадрам жаночы голас.
- Значыць, так, - адказала жанчына ў ружовым гарнітуры.
- У вас камера вісіць, ідзіце паглядзіце камеру, перш, чым лезці ў торбу да кагосьці. Вы ведаеце, што мусілі гэта рабіць пры міліцыі? - кажуць за кадрам.
Праз некалькі дзён цік-токерка выклала яшчэ адзін ролік, у ім яна патлумачыла, «як было ўсё насамрэч»:
- Дзеці прыйшлі ў Fix Price, купілі жуйку. Пасля таго як яны адышлі ад касы, ім перагарадзіла шлях жанчына ў ружовым гарнітуры, і сказала: "Праверка торбаў". Яны спалохалі і адкрылі торбы. У гэты момант я якраз тэлефанавала дачцэ і яна не адказала, потым яна мне ператэлефанавала і ўсё расказала.
Дзяўчынка сказала маці, што яны спалохаліся незнаёмай жанчыны, якая падышла да іх у краме і без тлумачэння прычын папрасіла паказаць торбы. Дзеці выканалі яе просьбу, пасля чаго выйшлі з крамы. Таксама жанчына патлумачыла, што размова не ідзе пра вялікія заплечнікі, паводле ейных слоў, у хлопцаў былі маленькія торбачкі, у якіх змяшчаюцца толькі мабільнік і грошы.
Блогерка распавяла, што пры іх візіце ў Fix Price супрацоўніца крамы так і не патлумачыла прычыну дагляду рэчаў дзяцей і не папрасіла прабачэння. Аўтарка відэа пакінула запіс у кнізе водгукаў крамы, а таксама патэлефанавала ў галоўны офіс Fix Price.
- Высвятляецца, непаўналетніх дзяцей можа спыніць незнаёмая цётка (без формы, бэйджыку) і пачаць правяраць асабістыя рэчы. Гэта вельмі сумна, што ў каментарах некаторыя пісалі, маўляў, усе дзеці злодзеі. Не, гэта не так, у нас вельмі шмат добрых людзей. …> Відэа ў TikTok не было б, калі б было ўсё паводле закону і цётка не сышла з напышлівым выглядам і не папрасіўшы прабачэння.
У каментарах пад двума ролікамі карыстальнікі пачалі спрачацца. Многія думаюць, што правяраць торбы ў пакупнікоў гэта нармальна - маўляў, ужо вельмі шмат крадзяжу ў апошні час. Але былі людзі з супрацьлеглым меркаваннем, якія думаюць, што так рабіць нельга.