Ва ўкраінскай выведцы пракаментавалі заход УСУ ў Курскую вобласць РФ
- 6.08.2024, 14:18
ГУВ расказаў аб важнай дэталі.
Ва ўкраінскай ваеннай выведцы адмовіліся каментаваць тэму «прарыву» у Курскай вобласці РФ. Аднак, як паведаміла NV крыніца ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны, у гэтых дзеяннях дакладна не задзейнічаны байцы Расейскага добраахвотніцкага корпуса (РДК), якія ваююць у складзе УСУ.
Раніцай 6 жніўня расейскія рэсурсы і мясцовыя ўлады краіны-агрэсаркі паведамілі аб памежных баях, якія ідуць у Курскай вобласці РФ каля расейскіх вёсак Курылаўка і Ганчароўка.
У публічным доступе з'явіліся фота браняванай тэхнікі, аўтамабіля Humvee з характэрнай для УСУ тактычнай маркіроўкай у выглядзе трыкутніка. Telegram-каналы расейцаў паведамлялі, што нібы менавіта гэтая тэхніка і выкарыстоўвалася на мяжы з РФ.