УСУ ўзялі ў палон расейскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці
- 6.08.2024, 19:48
Не менш за шэсць.
У Курскай вобласці (Расея), дзе з 8.00 ідуць баі УС РФ супраць УСУ, у палон здаліся не менш за шэсць расейскіх вайскоўцаў, адзначае белгарадскі тэлеграм-канал «Попел». Працэс іх паланення бачны на кадрах з БПЛА з памежжа, пішуць a target="_blank" href=https://t.me/istories_media/7151>«Важные истории».
Сярод узятых у палон - 22-гадовы салдат тэрміновай службы Даніла Калеснікаў з Ровенскага раёна Белгарадскай вобласці і 21-гадовы салдат тэрміновай службы Максім Хямяляйнен з горада Інты Рэспублікі Комі. Яны абодва стаялі на пазіцыі ў прыгранічнай Сунджы, дзе зараз ідуць баі. Гэта рэальныя людзі - «Важным историям» удалося знайсці іх у сацсетках.
Відэа з салдатамі распаўсюдзілі ўкраінскія тэлеграм-каналы. Мяркуючы з размоў байцоў, у палон таксама трапіў іх сяржант.
Са слоў байцоў, яны правялі чатыры дні на пазіцыях пад абстрэламі і прасілі камандзіраў вывесці іх, бо салдаты тэрміновай службы ў прынцыпе не павінны абараняць мяжу з зонай баявых дзеянняў. Камандаванне ім адмовіла.