Губернатар Мінесоты пагадзіўся стаць кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў
- 6.08.2024, 20:04
Цім Уолц ужо гатовы далучыцца да перадвыбарнай кампаніі.
Губернатар штата Мінесота Цім Уолц заявіў пра згоду стаць кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі на будучых выбарах.
«Я цалкам згодны», – напісаў ён у X. Уолц дадаў, што гатовы «далучыцца да перадвыбарнай кампаніі» віцэ-прэзідэнткі ЗША Камалы Гарыс, якая прэтэндуе на пасаду кіраўніцы дзяржавы ад Дэмакратычнай партыі.
Гарыс у аўторак заявіла, што прапанавала Уолцу стаць яе напарнікам у перадвыбарнай гонцы і кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ЗША.
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада.